Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/17/903272_225896/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 02:24
17.05.2017 13:44 Эканоміка

Прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання буйных нафтахімічных прадпрыемстваў

Мінск, 17 мая. Урад прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання буйных нафтахімічных прадпрыемстваў. Адпаведная пастанова была прынятая Саветам міністраў 16 мая, паведамляе прэс-служба ўрада.

Намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі ("Белнафтахім") Ігар Бабыр прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Гродна Азот" і "Магілёўхімвалакно".

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" Валянціна Красных — прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Гродзенскі навукова-даследчы і праектны інстытут азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу".

Яшчэ адзін намеснік старшыні "Белнафтахіма" Віталь Мілевіч будзе прадстаўляць дзяржаву ў органах кіравання ААТ "Лакафарба" і "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод".

Пастанова Савета міністраў № 360 прынятая ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 100 "Аб некаторых пытаннях ўладальніцкага нагляду" ад 19 лютага 2008 года і ўваходзіць у сілу з дня яго прыняцця.

На мінулым тыдні прадстаўнікі дзяржавы былі таксама прызначаныя ў органы кіравання такіх буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, як адкрытыя акцыянерныя таварыствы "БелАЗ" — кампанія-кіраўнік холдынгу "БелАЗ-Холдынг", "Беларускі металургічны завод — кампанія-кіраўнік холдынгу "Беларуская металургічная кампанія", "Мінскі аўтамабільны завод" — кампанія-кіраўнік холдынгу "БелаўтаМАЗ", "Кампанія-кіраўнік холдынгу "Мінскі маторны завод", "Інтэграл" — кампанія-кіраўнік холдынгу "Інтэграл", "Планар", "Кампанія-кіраўнік холдынгу "Гарызонт", "Гомсельмаш", "Мінскі трактарны завод", ЗАТ "Атлант" і інш.

Згодна са звесткамі статыстыкі, на працягу апошніх трох гадоў у Беларусі назіраецца зніжэнне эфектыўнасці працы прадпрыемстваў з дзяржкапіталам. Гэтая праблема абмяркоўвалася ў канцы красавіка на калегіі Дзяржкамітэта па маёмасці. Паведамлялася, што найбліжэйшым часам плануецца разгледзець пытанне аб эфектыўнасці кіравання прадпрыемствамі з дзяржкапіталам. "Будзе дадзеная ацэнка працы органаў, якія ажыццяўляюць ўладальніцкі нагляд (міністэрстваў, камітэтаў, канцэрнаў), прадстаўнікоў дзяржавы", — паведаміла Дзяржкаммаёмасць.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239