Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/17/903312_456321/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 13:14
17.05.2017 16:39 Палітыка

Лукашэнка сустрэнецца ў Мінску з прэзідэнтам Сербіі Нікалічам, які завяршае знаходжанне на пасадзе кіраўніка дзяржавы

Мінск, 17 мая. Аляксандр Лукашэнка заўтра правядзе ў Мінску сустрэчу з прэзідэнтам Сербіі Томіславам Нікалічам, які 17—18 мая будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Як паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка, суразмоўцы абмяркуюць стан двухбаковых адносінаў, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў, абмяняюцца думкамі па палітычным парадку дня і "іншых актуальных пытаннях".

Плануецца, што Лукашэнка ўзнагародзіць Нікаліча ордэнам Дружбы народаў "за значны ўнёсак ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй".

31 мая завяршаецца тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Нікаліча. У апошніх выбарах кіраўніка дзяржавы 2 красавіка ён не ўдзельнічаў у сувязі са стратай падтрымкі з боку Сербскай прагрэсіўнай партыі, ад якой быў абраны на вышэйшы дзяржаўны пост у 2012 годзе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН