Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/18/903418_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:07
18.05.2017 11:10 Грамадства

Белстат: У 2016 годзе музеі Беларусі наведала амаль на 80 тыс. чалавек больш, чым у папярэднім годзе

Мінск, 18 мая. У 2016 годзе музеі Беларусі наведала 6 млн 384,5 тыс. чалавек, на 75,7 тыс. больш, чым у 2015 годзе. Пра гэта сведчаць даныя агляду Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў, які адзначаецца 18 мая.

У 2016 годзе работнікамі музеяў арганізавана 4,4 тыс. выстаў, а таксама 128,1 тыс. экскурсій (абодва паказчыкі павялічыліся на 25% у параўнанні з 2010 годам).

Цяпер у краіне працуе 156 музеяў, у тым ліку 43 гістарычныя, 93 комплексныя, 14 мастацтвазнаўчых, 4 літаратурных і 2 прыродазнаўчых.

На канец 2016 года асноўны фонд беларускіх музеяў уключаў 3,3 млн музейных прадметаў. У параўнанні з 2010 годам ён папоўніўся на 320 тыс. прадметаў (на 11%).

Беларусь, паведамляе Белстат, займае адно з лідзіруючых месцаў сярод краін СНД па колькасці наведванняў музеяў і ліку музейных прадметаў асноўнага фонду: у Арменіі — 27,7 тысячы; у Расіі — 24,1; у Беларусі — 20,8; ва Украіне — 20 тыс.

Дзень музеяў быў заснаваны генеральнай канферэнцыяй Міжнароднага савета музеяў 18 мая 1977 года і з таго часу штогод адзначаецца ў 150 краінах, каб "прыцягнуць увагу грамадскасці да значэння і ролі музеяў у жыцці асобнага чалавека і ўсяго грамадства ў цэлым".
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН