Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/19/903618_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
19.05.2017 10:03 Грамадства

З-за кароткага замыкання электраправодкі і задымлення з цэнтра развіцця дзіця ў Дзяржынску былі эвакуіраваныя 57 дзяцей

Мінск, 19 мая. З-за кароткага замыкання электраправодкі і задымлення з ГУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці" ў Дзяржынску былі эвакуіраваныя 57 дзяцей.

Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі, задымленне было выяўленае сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях "Маланка" 18 мая ў 16.08 у памяшканні электрашчытавой на першым паверсе двухпавярховага цаглянага будынка цэнтра.

Работнікі МНС і адміністрацыі ўстановы з будынка эвакуявалі 57 выхаванцаў. Ніхто не пацярпеў.

Як мяркуецца, прычына задымлення — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН