Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/19/903651_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 10:01
19.05.2017 13:55 Грамадства, Палітыка

Пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Аргенцінай

Мінск, 19 мая. Беларусы з 19 мая могуць уязджаць у Аргенціну без віз, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў Аргенціне.

"Грамадзяне Беларусі, якія з'яўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года", — гаворыцца ў паведамленні дыппрадстаўніцтва.

Між тым пасольства папярэджвае, што ўехаць у Перу, Уругвай і Чылі беларускія грамадзяне могуць толькі пры наяўнасці віз гэтых дзяржаў.

Дыппрадстаўніцтва таксама паведамляе, што для грамадзян Аргенціны з сённяшняга таксама дня дзейнічае бязвізавы рэжым для ўезду ў Беларусь. Для грамадзян Чылі, Перу і Уругвая беларускія візы патрэбныя. Візу можна аформіць у пасольстве Беларусі ў Аргенціне.

Пагадненне аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Аргенцінай было падпісанае ў Мінску 24 кастрычніка 2016 года ў час беларуска-аргенцінскіх кансультацый паміж МЗС.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН