Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/21/903900_100258/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 13:54
21.05.2017 12:18 Палітыка, Эканоміка

Міністр абароны Беларусі абмеркаваў з дырэктарам ФСВТС Расіі ўзаемадзеянне ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва

Мінск, 21 мая. 20 мая на зброевай выставе Milex у Мінску міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў правёў шэраг перамоў з высокапастаўленымі прадстаўнікамі замежных дзяржаў.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, адбылася сустрэча Раўкова з дырэктарам Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі (ФСВТС) Дзмітрыем Шугаевым. Бакі абмяняліся меркаваннямі "па актуальных пытаннях беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва".

Учора кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі таксама правёў сустрэчы з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Манголіі генерал-лейтэнантам Дуламсурэнгійнам Даваа і міністрам абароны і прамысловасці Пакістана Ранам Тэнвірам Хусейнам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239