Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/22/904050_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2018 15:53
22.05.2017 14:39 Эканоміка, Грамадства

Беларусь і Кітай абмяркоўваюць перспектывы стварэння сумесных навукова-тэхнічных цэнтраў

Мінск, 22 мая. Беларусь і Народны ўрад Харбіна (КНР) у межах рэалізацыі ініцыятывы Кітая "Адзін пояс і адзін шлях" абмяркоўваюць магчымасць стварэння сумесных лабараторый і навукова-тэхнічных цэнтраў. Пра гэта ішла гаворка 22 мая на сустрэчы ў Мінску старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна з намеснікам генеральнага сакратара Народнага ўрада Харбіна Лю Яньго, паведаміла прэс-служба ДКНТ.

Бакі таксама плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў галіне медыцыны і фармацыі, прамысловасці, экалогіі, сельскай гаспадаркі і рэалізаваць некалькі інавацыйных праектаў на базе індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

Як паведамлялася, 15 мая ў Пекіне падпісанае пагадненне аб ключавых умовах дамовы аб стварэнні Кітайска-беларускага венчурнага фонду паміж ДКНТ, ТАА Інвестыцыйная кампанія "Чайна Мерчантс Капітал" і Кітайска-беларускім СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку". Фарміруецца папярэдні партфель інавацыйных праектаў для фінансавання са сродкаў названага венчурнага фонду.

Дэлегацыя кітайскай правінцыі Хейлунцзян знаходзіцца 22—26 мая з візітам у Мінску. Праграмай візіту прадугледжваецца ўдзел у Беларускім прамысловым форуме і другім Беларуска-кітайскім навукова-тэхнічным форуме, а таксама наведванне прадпрыемстваў і навукова-даследчых устаноў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН