Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/22/904052_904053/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2018 22:30
22.05.2017 13:33 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель працягвае даражэць на фоне росту нафтавых каціровак

Мінск, 22 мая. 22 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0038 рубля (0,18%) да 2,0713 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0084 рубля (0,45%) і склаў 1,8525 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0168 рубля (0,52%) і склаў 3,2756 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту працягваюць расці. У панядзелак каціроўка ліпеньскага кантракта на Brent перавысіла 54 долары за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 66,14 капейкі, склаўшы 56,4988 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН