Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/22/904066_904067/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2018 23:24
22.05.2017 14:38 Грамадства

Адноўлена электразабеспячэнне вуліц у цэнтры Мінска

Мінск, 22 мая. Электразабеспячэнне ў цэнтры Мінска, дзе было абясточана больш за дзясятак вуліц, адноўлена, паведамілі БелаПАН у дыспетчарскай РЭС-2 (электрасеткі Маскоўскага, Фрунзенскага, Цэнтральнага раёна) філіяла "Мінскія кабельныя сеткі" РУП "Мінскэнерга".

Паводле слоў дыспетчара, прычынай аварыі стала пашкоджанне кабельнай лініі.

Электрычнасць у дамах, паводле ўдакладненых звестак, адноўлена ў 12.45.

Інфармацыя пра адключэнне электраэнергіі стала паступаць у адзіную дыспетчарскую службу 115 з 11.35. Больш чым на гадзіну былі абясточаны дамы на вуліцах Волаха, Каржа, Лермантава, Лібкнехта, Харкаўскай, Бетонным праездзе, Загарадным завулку, вуліцы Купрыянава, завулку Дамашэўскага, 2-м завулку Люксембург, праспекце Пераможцаў, вуліцах Клары Цэткін, Ігнаценкі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН