Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/22/904090_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 03:18
22.05.2017 16:29 Грамадства

Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком сваёй адміністрацыі будучыя буйныя мерапрыемствы на ўзроўні прэзідэнта

Мінск, 22 мая. Падчас рабочай сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай 22 мая Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў наступныя буйныя мерапрыемствы на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

"Мы па ЖКГ павінны на ўзроўні кіраўніка дзяржавы разгледзець пытанні і кропку паставіць, вярнуцца яшчэ раз да пытанняў будаўніцтва, па вёсцы павінны правесці буйное мерапрыемства, па адукацыі. Гэта значыць пяць-шэсць мерапрыемстваў з вялікім удзелам людзей на ўзроўні прэзідэнта мы павінны правесці, дзе расставіць усе кропкі над i", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Наперадзе і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку — у менш шырокім фармаце, яны будуць тычыцца сферы спорту, разняволення дзелавой актыўнасці, дадаў прэзідэнт. "Гэта таксама будзе. З меншай колькасцю людзей, але мы публічна павінны паставіць кропкі над i таксама ў гэтых працэсах", — сказаў Лукашэнка.

Ён асобна пацікавіўся, калі будуць падрыхтаваныя матэрыялы па пытаннях разняволення прадпрымальніцкіх і іншых структур, паляпшэння дзелавога клімату. "Я так разумею, працэс абмеркавання ўжо скончыўся", — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на тэму дэбюракратызацыі. "Адпаведны дэкрэт павінен быць на кантролі ў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Гэты працэс не павінны выпускаць", — падкрэсліў Лукашэнка.

Качанава ў адказ паведаміла, што Адміністрацыя прэзідэнта ўжо працуе ў новым фармаце і новым складам — гэтыя мерапрыемствы праведзеныя ва ўстаноўленыя тэрміны.

Зараз, паводле яе слоў, урадам прынятыя ўсе нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для працягу гэтай працы ў іншых дзяржаўных структурах. "Прынятыя пастановы, зацверджаны графік, у адпаведнасці з якім будзе праводзіцца аптымізацыя. І да 1 снежня мы вам цалкам дадзім справаздачу аб ходзе выканання аптымізацыі ў 2017 годзе", — заявіла Качанава.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН