22.05.2017 17:10 Эканоміка
Лукашэнка даручыў максімум за паўтара года аднавіць усе прадпрыемствы ў Оршы і вырашыць праблему занятасці ў раёне
Мінск, 22 мая. Істотна палепшыць да канца года сітуацыю ў Аршанскім раёне — такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка 22 мая на сустрэчы з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам і памочнікам кіраўніка дзяржавы па агульных пытаннях Мікалаем Корбутам.
Як лічыць Лукашэнка, Аршанскаму раёну дагэтуль надавалася недастаткова ўвагі, а праблемы ёсць, і іх неабходна вырашаць. "Ураду даручана высветліць усе нюансы і прывесці гэты горад на працягу года-паўтара ў адпаведнасць з нармальным функцыянаваннем", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Перш за ўсё, падкрэсліў ён, неабходна сканцэнтраваць намаганні на развіцці гарадскіх прадпрыемстваў, улічваючы, што Орша — "магутны прамысловы цэнтр". "Яны ўсе павінны быць адноўленыя, і людзі павінны там працаваць. Яны ўсім нам патрэбныя, яны ўсе выпускаюць прадукцыю, якая нам патрэбная. Урад павінен прыняць рашэнне і ажыццявіць гэтыя меры, на працягу года (максімум паўтара) іх скончыць. Але сёлета істотна палепшыць сітуацыю ў Оршы. Гэта прывядзе да вырашэння трох асноўных сацыяльных пытанняў: занятасці, заработнай платы, яшчэ адаб'ецца на цэнаўтварэнні", — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у аднаўленні маюць патрэбу і іншыя населеныя пункты раёна — у прыватнасці Барань і Балбасава, дзе таксама неабходна прывесці ў парадак прадпрыемствы і даць людзям магчымасць працаваць.
Шэйману даручана ўзяць гэтыя пытанні на асабісты кантроль. "Гэта не значыць, што вы некага павінны падмяняць — вырашаць пытанні павінен урад. Да канца года прадпрыемствы павінны мець чалавечы выгляд, і людзі павінны прыходзіць туды на працу з добрым настроем. Ужо не кажу пра заробак, занятасць і гэтак далей — вы гэта ведаеце. З вашага боку павінен быць жорсткі, генеральскі кантроль. Не тое што мы пашумім, пашумім, і ўсё так і застанецца. Не застанецца. У канцы года вы мне асабіста дасце справаздачу па Оршы там, на месцы", — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася стварэнне на базе Аршанскага раёна сельскагаспадарчага холдынгу і звязаная з гэтым мадэрнізацыя пасёлка Копысь — гэтыя пытанні будуць зонай адказнасці Мікалая Корбута. "Усё павінна быць там рэалізавана, як задумана. Копысь трэба ператварыць у цэнтр, дзе будзе сканцэнтраваная ўся перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта будучыня нашага сяла", — падкрэсліў Лукашэнка.
16 красавіка падчас наведвання Барані Лукашэнка паабяцаў найбліжэйшым часам разгледзець на ўрадавым узроўні праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна. "Вы, напэўна, ведаеце, часам бачыце, што я, калі прыязджаю, абавязкова гляджу на гэтыя цудоўныя месцы. Яны мне не чужыя. Я вельмі добра ведаю праблемы, якія складваюцца тут — Балбасава, Барань, Орша, — у гэтым рэгіёне. Гэта адзін з самых складаных рэгіёнаў у Беларусі па працаўладкаванні, занятасці насельніцтва. Так быць не павінна. І найбліжэйшым часам ва ўрадзе мы вельмі сур'ёзна разгледзім пытанні развіцця гэтага рэгіёна, асабліва гэтых населеных пунктаў", — сказаў ён.
12 мая Лукашэнка ўхваліў прызначэнне на пасаду старшыні Аршанскага райвыканкама Леаніда Пянькоўскага, які да гэтага ўзначальваў Бешанковіцкі раён. Перад ім пастаўленая задача зрабіць Аршанскі раён "лепшым у краіне".
23 мая ўрад правядзе ў Аршанскім раёне выязное пасяджэнне для дэталёвага разгляду праблем яго сацыяльна-эканамічнага развіцця.