Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/22/eu_eu_904021_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2018 06:07
22.05.2017 13:08 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Візіт кіраўніка МЗС Эстоніі ў Мінск перанесены на больш позні тэрмін

Мінск, 22 мая. Візіт кіраўніка МЗС Эстоніі Свена міксера, які быў запланаваны на 23 мая, перанесены на больш позні тэрмін. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Прычыны пераносу візіту не ўдакладняюцца. "Канкрэтныя даты візіту пасля іх узгаднення бакамі будуць паведамленыя дадаткова", — гаворыцца ў паведамленні.

Чакалася, што падчас візіту Міксер сустрэнецца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, а таксама кіраўнікамі ўрада і парламента краіны.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН