Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/23/904196_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:50
23.05.2017 10:24 Эканоміка

Расія і Беларусь дамовіліся пра зняцце абмежаванняў на пастаўку сельгаспрадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў

Мінск, 23 мая. Расія і Беларусь дамовіліся аб зняцці абмежаванняў на пастаўку сельгаспрадукцыі з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў па выніках завершаных 22 мая перагавораў у Маскве.

"Перамовы толькі што скончыліся. Мы вельмі інтэнсіўна абмяркоўвалі з беларускім бокам розныя падыходы і ўзаемныя прэтэнзіі. Тым не менш, мы сёння адкрылі два прадпрыемствы па перапрацоўцы мяса, якія будуць пастаўляць у асноўным ялавічыну на расійскі рынак, і сем малаказаводаў, якія будуць пастаўляць на расійскі рынак натуральнамалочную прадукцыю", — цытуе міністра ТАСС.

Ткачоў падкрэсліў, што перамовы па адкрыцці астатніх беларускіх прадпрыемстваў пройдуць праз сем—дзесяць дзён. "Мы вельмі хочам, каб беларускі бок ўзмацніў маніторынг і кантроль за сыравінай і гатовай прадукцыяй. Беларусы абяцалі. Мы таксама вельмі якасна будзем сачыць за сітуацыяй, таму што мы зацікаўленыя ў пастаўках экалагічна чыстых, якасных прадуктаў", — сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінсельгаса.

Рассельгаснагляд з 19 мая забараніў увозіць малочную прадукцыю з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Такое рашэнне прынятае ў сувязі з неаднаразовымі парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў ЕўрАзЭС, паказчыкаў бяспекі і паўторным выяўленнем рэшткаў антыбіётыкаў у малочнай прадукцыі.

Акрамя таго, з 15 мая ўведзены рэжым ўзмоцненага кантролю ў дачыненні да дзевяці прадпрыемстваў Беларусі ў сувязі з выяўленымі парушэннямі ў вытворчасці малочнай прадукцыі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН