Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/24/904404_998877/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:10
24.05.2017 12:06 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 24 мая. У Мінску пачаўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Сустракаюцца падгрупы трохбаковай кантактнай групы. Пасяджэнні ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэднія перамовы кантактнай групы ў Мінску адбыліся 15 мая. Паводле іх вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што група узгадніла механізм верыфікацыі палонных у зоне канфлікту. "Я рады, што менавіта сёння бакі змаглі ўзгадніць працэдурныя пытанні, звязаныя з гэтым механізмам, і ён павінен неўзабаве запрацаваць, — адзначыў Сайдзік. — Але тое, што мы зараз робім, — гэта перадумова для будучага вялікага абмену".

Дыпламат нагадаў, што механізм верыфікацыі закліканы пацвердзіць жаданне грамадзян застацца пасля вызвалення на тэрыторыі, дзе яны знаходзіліся падчас зняволення, і выказаў надзею, што да сённяшняй сустрэчы ўсе пытанні, якія тычацца механізму верыфікацыі пажаданняў палонных, будуць вырашаныя.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН