Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/24/904422_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:31
24.05.2017 13:20 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 24 мая. У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Пасяджэнню папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы. Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэднія перамовы кантактнай групы ў Мінску прайшлі 15 мая. Па іх выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што група ўзгадніла механізм верыфікацыі пажаданняў палонных у зоне канфлікту. Дыпламат нагадаў, што механізм закліканы пацвердзіць жаданне грамадзян застацца пасля вызвалення на тэрыторыі, дзе яны знаходзіліся падчас зняволення, і выказаў надзею, што да сённяшняй сустрэчы ўсе пытанні, якія тычацца механізму верыфікацыі пажаданняў палонных, будуць вырашаныя.

Верыфікацыя адбылася з 28 красавіка па 12 мая. За гэты час спецыялісты АБСЕ праехалі больш за 14 тыс. км па 20 рэгіёнах Украіны, наведаўшы 37 пенітэнцыярных устаноў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН