Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/25/904729/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2018 14:54
25.05.2017 18:57 Культура

Макей правёў нараду па пытаннях прасоўвання беларускіх аб’ектаў у Спісы ЮНЕСКА

Мінск, 25 мая. Нараду па пытаннях прасоўвання беларускіх аб'ектаў у Спісы ЮНЕСКА правёў 25 мая міністр замежных спраў Уладзімір Макей у якасці старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

"Удзельнікі нарады абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з выкананнем абавязацельстваў Беларусі па імплементацыі канвенцый ЮНЕСКА ў галіне культуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку распрацавалі і ўзгаднілі алгарытм сумесных дзеянняў па пашырэнні прысутнасці беларускіх аб'ектаў у Спісах ЮНЕСКА", — паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, Мінгарвыканкама, Нацыянальнай бібліятэкі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ, эксперты.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН