Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904770_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 03:28
26.05.2017 10:21 Грамадства

У Віцебску затрымалі мясцовага жыхара, які напаў на 9-гадовую дзяўчынку

Мінск, 26 мая. У Віцебску па гарачых слядах затрыманы мужчына, які напаў на 9-гадовую дзяўчынку ў пад'ездзе дома.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, інфармацыя пра злачынства паступіла 25 мая каля 17.20. У міліцыю звярнулася віцяблянка, якая распавяла, што ў пад'ездзе дома па месцы жыхарства на яе ўнучку, якая вярталася дадому пасля трэніроўкі, напаў мужчына. Ён паваліў дзіця, спрабаваў сарваць вопратку. Дзяўчынка крычала і супраціўлялася, што, магчыма, і спалохала нападніка, і ён уцёк.

Прыкметы мужчыны, якія апісала дзяўчынка, а таксама дадатковыя звесткі, сабраныя ў выніку апытання жыхароў дома, былі перададзеныя ўсім нарадах міліцыі, што ажыццяўляюць службу ў абласным цэнтры. Праз гадзіну меркаваны зламыснік быў затрыманы супрацоўнікамі дэпартамента аховы ў раёне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Папярэдне ўстаноўлена, што напад на дзіця ўчыніў 34-гадовы жыхар Віцебскага раёна, раней неаднаразова судзімы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН