Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904771_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:04
26.05.2017 09:51 Эканоміка, Фінансы

З пачатку года пратэрмінаваная запазычанасць прамысловых арганізацый па крэдытах і пазыках вырасла на 10,2%

Мінск, 26 мая. Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый Беларусі (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 красавіка 2017 года склала 1 млрд 629,3 млн рублёў. З 1 студзеня 2017 года яна павялічылася на 10,2%, за сакавік — на 5,4%, паведамляе Белстат.

У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 красавіка 2017 года склала 34 млрд 624,7 млн рублёў, на 2,2% менш, чым на 1 студзеня бягучага года, і на 0,9% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 сакавіка.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за тры месяцы гэтага года павялічылася на 0,1% і склала 2 млрд 685 млн рублёў, з 1 сакавіка — знізілася на 3,2%.

Крэдыторская запазычанасць у цэлым на 1 красавіка 2017 года склала 16 млрд 957,3 млн рублёў, або на 4,4% больш, чым на 1 студзеня, і на 3,6% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 сакавіка.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць знізілася з пачатку года на 2,2% і да 1 красавіка дасягнула 743,8 млн рублёў. За сакавік яна знізілася на 0,02%. У цэлым знешняя крэдыторская запазычанасць за тры месяцы знізілася на 3,8% (да 4 млрд 587,3 млн), за сакавік — вырасла на 2,8%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 5,2% і на 1 красавіка склала 3 млрд 972,1 млн рублёў (за сакавік — зніжэнне на 3,6%).

Уся дэбіторская запазычанасць на 1 красавіка 2017 года склала 16 млрд 196,7 млн рублёў, або на 3,3% больш, чым на 1 студзеня 2017 года, і на 3,1% больш у параўнанні з 1 сакавіка.

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць з пачатку года не змянілася і склала на 1 красавіка 2017 года 786,3 млн рублёў. З 1 сакавіка яна знізілася на 13,5%. У цэлым знешняя дэбіторская запазычанасць з пачатку 2017 года знізілася на 0,9% да 4 млрд 542,1 млн рублёў, за сакавік 2017 года — вырасла на 4%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН