Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904780_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.11.2019 23:15
26.05.2017 11:38 Палітыка

Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым развіцці канструктыўных адносінаў з Грузіяй

Мінск, 26 мая. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі з нацыянальным святам — Днём незалежнасці гэтай краіны, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "беларуска-грузінскія сувязі з кожным годам мацнеюць, напаўняючыся новымі ініцыятывамі і напрамкамі супрацоўніцтва".

"Лукашэнка выказаў упэўненасць, што канструктыўныя адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй, заснаваныя на прынцыпах дружбы, узаемаразумення і раўнапраўнага дыялогу, будуць і ў далейшым актыўна развівацца на карысць дзвюх дзяржаў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Як паведамлялася, 1—2 сакавіка 2017 года Беларусь наведаў прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі. Падчас перамоваў з ім Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Грузія не маюць супярэчнасцяў у палітычных адносінах.

"Мы адчуваем, што ў нас добрыя адносіны, і мы на гэтай аснове гатовыя да любога супрацоўніцтва з Грузіяй, грузінскім народам. Мы заўсёды будзем рады вітаць і бачыць грамадзян Грузіі ў Беларусі і аказваць ім усялякую падтрымку, спрыянне і ў адпачынку, і ў бізнесе", — запэўніў ён.

Лукашэнка зазначыў, што за некалькі гадоў краіны "здзейснілі прарыў у адносінах". Так, у 2016 годзе аб'ёмы гандлю паміж Беларуссю і Грузіяй выраслі на 63% — амаль да 100 млн долараў, дасягнуўшы рэкорднага за апошнія пяць гадоў паказчыка. "Хай гэта яшчэ не той тавараабарот, які павінен быць і які мы намецілі, але паўдарогі мы прайшлі. Мы калісьці дамовіліся, што 200 млн долараў — гэта першая ступень, якую мы павінны дасягнуць у гандлі. Трэба аддаць належнае, што такіх тэмпаў росту ў нас няма ні з адной краінай. Больш за тое, гэта вельмі сур'ёзны прырост нават на фоне Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе ў нас, на жаль, падзенне. Вядома, аб'ёмы несупастаўныя, але сама тэндэнцыя абнадзейвае", — лічыць Лукашэнка.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН