Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904794_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:44
26.05.2017 10:10 Грамадства

Службовая асоба "Бабулінага гладыша" і дырэктар камерцыйнай структуры затрыманыя ў Магілёве

Магілёў, 26 мая. У Магілёве службовая асоба ААТ "Бабулін гладыш" і прадстаўнік камерцыйнай структуры падазраюцца ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Як паведаміў начальнік УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Шчадракоў, у сакавіку 2014 года службовая асоба ААТ "Бабулін гладыш", парушаючы патрабаванні палажэння аб арганізацыі і правядзенні працэдур закупак тавараў, работ і паслуг за кошт уласных сродкаў, з карыслівай зацікаўленасці ў саўдзеле з прадстаўніком магілёўскай камерцыйнай структуры арганізавала пастаўку па завышаным кошце сепаратара-малакоачышчальніка для цэха дзіцячага харчавання прадпрыемства.

"Гэтыя асобы дакументальна аформілі пастаўкі абсталявання праз шэраг пасрэдніцкіх камерцыйных структур, у выніку чаго яго рынкавы кошт быў завышаны амаль на 30 тысяч рублёў", — зазначыў Шчадракоў. Паводле звестак міліцыі, ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што гэты факт злачыннай дзейнасці не адзінкавы, і меркаваная агульная сума шкоды прадпрыемству можа скласці больш за 700 тыс. рублёў.

Супрацоўнікі УБЭП УУС і следчыя УСК па Магілёўскай вобласці праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні.

У дачыненні да службовай асобы ААТ "Бабулін гладыш" і дырэктара камерцыйнай структуры абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН