Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904827_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:43
26.05.2017 12:47 Грамадства

Да 1 верасня ўсе навучальныя праграмы для сярэдняй школы ў Беларусі будуць абноўленыя

Мінск, 26 мая. Усе навучальныя праграмы для сярэдняй школы ў Беларусі да 1 верасня будуць абноўленыя. Пра гэта далажыў міністр адукацыі Ігар Карпенка 26 мая ў час наведвання прэзідэнтам сярэдняй школы № 61 у Мінску, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Карпенкі, гэтая праца практычна завершаная, але па аб'ектыўных прычынах пад новыя праграмы да наступнага навучальнага года будуць распрацаваныя падручнікі не па ўсіх прадметах. "Мы прааналізуем змест падручнікаў і выразна вызначым, што са старых падручнікаў браць, а што не ў адпаведнасці з новымі праграмамі, дамо метадычныя рэкамендацыі", — дадаў міністр.

"Трэба выбраць тыя, што не церпяць, і замяніць гэтыя падручнікі ў першую чаргу. Астатнія пакуль пакінуць, выдаўшы рэкамендацыі", — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама зазначыў, што не толькі змест, але і афармленне падручнікаў важнае — яно павінна быць прыгожым, фундаментальным і адначасова практычным. "Шкадаваць грошы на падручнікі нельга", — заявіў Лукашэнка.

"Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі адзін з сігнальных асобнікаў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію "малюнкаў, што ажываюць". Яе сутнасць палягае ў тым, што з дапамогай прыкладання на смартфоне можна фактычна "ажывіць" карцінку і праглядзець дадатковы відэаматэрыял", — паведамляе прэс-служба.

Кіраўніку дзяржавы таксама распавялі пра адукацыйны партал, дзе ў свабодным доступе ёсць самыя розныя матэрыялы і інфармацыя для вучняў, бацькоў і педагогаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН