Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904844_904845/
Дата раздрукоўкі: 19.10.2019 13:03
26.05.2017 13:44 Грамадства

Лукашэнка: Ужо сёлета заданні на ЦТ для паступлення ў ВНУ будуць цалкам адпавядаць школьнай праграме

Мінск, 26 мая. Сёлета заданні на цэнтралізаваным тэставанні для паступлення ў ВНУ будуць цалкам адпавядаць школьнай праграме, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 26 мая падчас наведвання сярэдняй школы № 61 у Мінску.

"Мы сёння працуем над тэставаннем, каб яго наблізіць да школьнай праграмы. Ужо ў гэтым годзе новы міністр (адукацыі. — БелаПАН.) паабяцаў мне, што абсалютна ўсе тэсты будуць арыентаваныя на школьныя праграмы. Сёлета яны будуць абсалютна адпавядаць школьнай праграме", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, раней для складання тэстаў запрашалі прадстаўнікоў навуковых колаў, якія рабілі гэта на сваім узроўні. "І мы атрымалі, што ўсе нашы педагогі (вашы настаўнікі) летам станавіліся рэпетытарамі. І вы пачыналі вызубрываць — не вучыцца чамусьці, лагічна думаць, а зубрыць, каб адказаць на тыя ці іншыя тэсты. Гэтага быць не павінна", — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама паведаміў, што ў нейкай ступені ад тэстаў адмовяцца — гэта асабліва датычыцца паступлення на творчыя спецыяльнасці. "Мы гэта зрабілі яшчэ раней, але будзем пашыраць. Таму што ўсё-такі за сухім перакрэсліваннем нейкіх лічбаў у тэсце выкладчык не бачыць чалавека. Гэта дрэнна", — заявіў Лукашэнка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН