Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904851_904852/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:46
26.05.2017 13:27 Эканоміка, Фінансы

Долар і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў перад выхаднымі

Мінск, 26 мая. 26 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0066 рубля (0,32%) да 2,0868 рубля.

Курс долара вырас на 0,0078 рубля (0,42%) і склаў 1,8598 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0212 рубля (0,64%) і склаў 3,2799 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта спрабуе аднавіцца пасля рэзкага падзення напярэдадні. Калі стала вядома, што ўмовы здзелкі АПЕК засталіся без зменаў, на рынку пачаліся актыўныя распродажы нафтавых ф'ючарсаў. Кошт нафты маркі Brent таргуецца паблізу адзнакі 51,7 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 68,59 капейкі, склаўшы 56,7560 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН