Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904952_589647/
Дата раздрукоўкі: 23.03.2019 12:21
26.05.2017 19:20 Эканоміка, Фінансы

Кабякоў: Беларусь прапануе паскорыць стварэнне ў ЕАЭС адзінага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў

Мінск, 26 мая. Беларусь прапануе паскорыць стварэнне ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) адзінага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 26 мая ў Казані на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

"Згодна з дагаворам аб саюзе агульны электраэнергетычны рынак павінен быць сфармаваны да 1 ліпеня 2019 года. Стварэнне ж адзіных рынкаў у іншых сумежных сферах аднесенае да 2025 года. З улікам высокай залежнасці рынку электраэнергіі ад рынку газу прапануем распачаць усе неабходныя сумесныя намаганні для паскарэння фармавання агульнага рынку газу саюза, не чакаючы абумоўленага часу", — цытуе Кабякова ТАСС.

Ён адзначыў, што Беларусь прапануе выкарыстоўваць аналагічны падыход пры падрыхтоўцы дагавора аб фармаванні агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў. Паводле яго слоў, Беларусь лічыць зафіксаваныя ў дагаворы аб ЕАЭС тэрміны стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў да 2025 года "максімальнымі тэрмінамі".

"Паскоранае ж фармаванне агульнага энергетычнага рынку ні ў якім разе не варта разглядаць як парушэнне дагавора або крок, скіраваны супраць еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Гэта быў бы важкі ўнёсак ва ўмацаванне падмурка саюза, які мог бы даць штуршок далейшаму развіццю эканомік нашых краін", — сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Кабякоў адзначыў, што разлічвае на разуменне і падтрымку кіраўнікоў урадаў іншых краін — членаў ЕАЭС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН