Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904974_456987/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 00:56
26.05.2017 21:22 Палітыка, Эканоміка

Еўразійскі міжурадавы савет падпісаў план мерапрыемстваў па ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў на рынку ЕАЭС

Мінск, 26 мая. Паводле вынікаў праведзенага 26 мая ў Казані пасяджэння члены Еўразійскага міжурадавага савета падпісалі план мерапрыемстваў па ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Як адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, ключавое пытанне, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, — гэта праца па ліквідацыі наяўных бар'ераў, выключэнняў, абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. "Мы дамовіліся аб тым, што будзем бар'еры ўстараняць, прычым гэтая праца не павінна зводзіцца да лозунга. Штогод будуць фармавацца пералікі найбольш адчувальных пытанняў для ўзаемнага гандлю, і мы будзем планамерна займацца іх устараненнем", — сказаў ён.

Па сутнасці, будзе арганізаваная сістэмная праца па ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў у ЕАЭС. "Фактычна мы акрэслілі існыя выключэнні і абмежаванні, каб ужо да канца года атрымаць пэўныя вынікі па іх ліквідацыі", — растлумачыў прэм'ер-міністр.

"У гэтай працы патрэбная зацікаўленасць усіх бакоў. Думаю, праз пэўны час мы будзем мець вынік у пераадоленні праблемных пытанняў", — сказаў Кабякоў.

"Таксама адна з праблем, якая абмяркоўвалася на пасяджэнні і на якую звярнуў увагу беларускі бок, — гэта марудная праца па рэалізацыі даручэння кіраўнікоў дзяржаў аб стварэнні механізму нагляду за рухам тавараў па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Тэма вельмі няпростая, яна ўплывае на вядзенне бізнесу", — адзначыў Кабякоў.

У кожнай з краін свае падыходы да рэалізацыі гэтай ініцыятывы. Тым не менш ужо у 2018 годзе павінны рэалізоўвацца пілотныя праекты па прасочванні тавараў. "Калі мы разам не дамовімся, то могуць узнікнуць дадатковыя бар'еры і канфіскацыі ва ўзаемным гандлі", — папярэдзіў Кабякоў. Таму кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС дамовіліся ўзяць гэтае пытанне на "ручны кантроль" і працягнуць абмеркаванне тэмы на найбліжэйшым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239