Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/26/904981_589647/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:53
26.05.2017 22:22 Эканоміка

Згодна са звесткамі мытнай статыстыкі, знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені—красавіку павялічыўся больш як на 21%

Мінск, 26 мая. Згодна са звесткамі мытнай статыстыкі, знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені—красавіку 2017 года павялічыўся на 21,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года і склаў 18,3 млрд долараў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Тавараабарот з краінамі СНД склаў 61,5% ад агульнага тавараабароту Беларусі. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 29,8% і склаў 5,1 млрд долараў, імпарт — на 23,6% да 6,2 млрд долараў.

Тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза ўзрос на 6,2%: аб'ём экспарту і імпарту павялічыўся і склаў 2,1 млрд і 1,8 млрд долараў адпаведна.

Асноўнымі партнёрамі Беларусі ў знешнім гандлі з'яўляюцца Расія, Украіна, Кітай, Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Турцыя, Літва, Нідэрланды, Італія, Бразілія, Казахстан.

Асноўныя тавары экспарту: нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, малочныя прадукты (сыры і тварог, малако і вяршкі згушчаныя, масла, малочныя пасты), грузавыя аўтамабілі, трактары. Вядучыя пазіцыі ў імпарце з іншых дзяржаў займаюць нафта сырая, газы нафтавыя і нафтапрадукты.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН