Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/27/904989_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:30
27.05.2017 12:43 Эканоміка, Грамадства

Фінал конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй праходзіць сёння ў Мінску

Мінск, 27 мая. 27 мая ў Мінску ў "Вікторыя Алімп Гатэлі" праходзіць фінал конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй, па выніках якога яго арганізатары — Бізнес-школа ІПМ пры падтрымцы "Альфа-Банка" — павінны выбраць лепшыя бізнес-ідэі года.

Як паведамілі арганізатары, ад моманту, калі ўсе ўдзельнікі конкурсу прэзентавалі свае ідэі перад ментармі, уласнікамі бізнесу і топ-мэнэджарамі буйных кампаній, прайшло 2,5 месяца. На працягу гэтага часу ўдзельнікі навучаліся на дыстанцыйных курсах, працавалі з ментарамі, рыхтавалі бізнес-планы і наведвалі спецыяльныя майстар-класы.

"За два месяцы падрыхтоўкі ўсе ўдзельнікі прарабілі вялікую працу, прайшоўшы шлях ад ідэі да гатовага да запуску бізнес-праекта", — адзначылі арганізатары.

Па выніках рэгіянальных фіналаў з шасці дзясяткаў праектаў было абрана 19 лепшых бізнес-ідэй: аказанне паслуг па падборы падарунку, анлайн-сэрвіс для кандытараў, прэзентацыя аграсядзіб і аграэкатурызму, анлайн-каталог падарожжаў, развіццёвыя гульні для дзяцей, інтэрактыўны музей навуковай думкі, моладзевы брэнд адзення, "Горад прафесій", вытворчасць драўлянага канструктара, нефармальныя курсы англійскай мовы, прасоўванне бізнесу ў сацыяльных сетках, электронныя сродкі навучання дзяцей, зборка самалётаў, гід па прафесіях, экскурсіі па Брэсце з дапамогай смартфона, вытворчасць біяпрэпаратаў, тэхналогія абеззаражвання медыцынскіх адходаў.

Любы ахвотны можа ўзяць удзел у фінале конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй у якасці гледача. Удзел у мерапрыемстве бясплатны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН