Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/27/904992_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 21:18
27.05.2017 13:04 Грамадства, Спорт

Пасля матча паміж "Віцебскам" і БАТЭ абрынуўся пралёт агароджы на стадыёне, ёсць пацярпелыя

Мінск, 27 мая. У Віцебску ўвечары ў пятніцу, 26 мая, адбылося абвальванне пралёта агароджы на стадыёне, ёсць пацярпелыя.

Як паведамляе МНС, гэта здарылася пасля заканчэння футбольнага матча паміж клубамі "Віцебск" і "БАТЭ" на тэрыторыі спарткомплекса "Футбольны клуб "Віцебск" па праспекце Люднікава, 12.

Выратавальнікам у 21.53 паступіла паведамленне пра падзенне дзесяці чалавек з вышыні 1,75 м у выніку пашкоджання металічнай агароджы. Адбылося абвальванне пралёта даўжынёй 6 метраў глядацкага сектара № 8. Тут знаходзіліся 130 чалавек пры агульнай умяшчальнасці сектара 500 чалавек.

У выніку падзення восем заўзятараў звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Работнікамі МНС аказвалася дапамога ў транспарціроўцы пацярпелых да аўтамабіляў хуткай меддапамогі.

Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкамі прынятае рашэнне аб шпіталізацыі двух чалавек з траўмамі рознай ступені цяжару.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН