Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/27/904995_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:14
27.05.2017 13:16 Грамадства, Спорт

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце траўмавання балельшчыкаў на стадыёне ў Віцебску

Мінск, 27 мая. Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце траўмавання балельшчыкаў у выніку абвальвання парапета на ЦСК "Віцебскі".

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, 26 мая каля 21.50 на футбольным матчы заўзятары наваліліся на двухметровы парапет, які абрынуўся.

Паводле даных следчых, 14 чалавек разам з парапетам упалі ўніз. (МНС тым часам паведаміла пра падзенне 10 чалавек з вышыні 1,75 м.)

Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі даставілі ў медыцынскую ўстанову восем чалавек, шэсць з якіх адпушчаныя. Двое мужчын 1976 і 1990 гадоў нараджэння праходзяць лячэнне ў медустанове. Іх жыццю нічога не пагражае.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апытваюць відавочцаў, усталёўваюць прычыну таго, што адбылося.

ЦСК "Віцебскі" з`яўляецца хатнім стадыёнам каманды вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі футбольнага клуба "Віцебск", месціць 8,1 тысячы гледачоў. Інцыдэнт з абвальваннем агароджы здарыўся пасля матча паміж "Віцебскам" і БАТЭ.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН