Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/27/904998_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.10.2020 01:16
27.05.2017 14:16 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

У ноч на нядзелю ў Беларусі магчымыя перабоі ў абслугоўванні банкаўскіх карт

Мінск, 27 мая. ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" паведамляе пра магчымыя перапынкі ў працы з банкаўскімі карткамі ноччу 28 мая.

"28 мая ў перыяд часу з 2.00 да 5.00 будуць праводзіцца прафілактычныя работы ў сістэме электразабеспячэння прадпрыемства", — паведамляе працэсінгавы цэнтр.

Паводле інфармацыі цэнтра, у названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", а таксама ў сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу, пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.

Пра магчымыя перабоі ў працы з карткамі ў ноч на нядзелю сваіх кліентаў ужо апавясцілі банкі, падключаныя да БПЦ.

Беларуская чыгунка таксама інфармуе, што 28 мая з 1.30 да 5.00 купля і вяртанне праязных дакументаў у сістэме продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт БЧ будуць недаступныя ў сувязі з атрыманай інфармацыяй аб магчымых перапынках у працы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра з 2.00 да 5.00.

ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" было створанае ў 2002 годзе вядучымі банкамі краіны. Абслугоўвае 9,6 млн картак, да яго падключаныя больш за 71,2 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 112 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,6 тыс. банкаматаў і 2,7 тыс. інфакіёскаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239