Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/27/905012_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:37
27.05.2017 17:09 Эканоміка, Фінансы

Падатковыя паступленні ад плацельшчыкаў Мінска выраслі на 155,4 млн рублёў, ці на 4%

Мінск, 27 мая. Паводле даных Міністэрства па падатках і зборах, 4 млрд рублёў даходаў дзяржаўнага бюджэту па выніках студзеня—красавіка 2017 года сфарміравана за кошт паступленняў плацяжоў ад плацельшчыкаў Мінска.

У параўнанні з мінулым годам паступленні ад сталічных плацельшчыкаў выраслі на 155,4 млн рублёў, або на 4%, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Асноўная частка даходаў бюджэту сталіцы (97,3%) сфарміраваная за кошт плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку.

На 1 мая 2017 года 70,4% бюджэту Мінска забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі, 29,6% — дзяржаўным.

У Мінску налічваецца больш за 327 тысяч суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і каля 3 тысяч суб'ектаў дзяржаўнага сектара. Імі ўнесена плацяжоў у бюджэт 2,8 млрд рублёў і 1,2 млрд рублёў адпаведна.

Больш за 31% бюджэту Мінска сфарміравана 10 буйнымі арганізацыямі, якімі выплачана ў бюджэт 1.249,8 млн рублёў, або 102,2% да ўзроўню 2016 года.

У цэлым на 1 мая 2017 года фарміраванне кансалідаванага бюджэту горада забяспечылі 330 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 60 тыс. арганізацый, 71 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 199 тыс. фізічных асоб.

У рэйтынгу плацельшчыкаў сталіцы, якія забяспечылі найбольшыя сумы паступленняў у студзені—красавіку 2017 года, — ААТ "Газпром трансгаз Беларусь", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", РУП "Мінскэнерга", ТАА "Тытунь-інвест", ЗТАА "Лукойл Беларусь", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", унітарнае прадпрыемства "Вэлком", СТАА "МТС", ЗТАА "Газпрамнафта-Белнафтапрадукт", ААТ "Мінск Крышталь" — кіруючая кампанія холдынгу "Мінск Крышталь Груп".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН