Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/29/905122_4566321/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:43
29.05.2017 13:04 Грамадства

Лукашэнка даручыў не шкадаваць сродкаў на правядзенне парада да Дня Незалежнасці

Мінск, 29 мая. Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці парад да Дня Незалежнасці на высокім узроўні і не шкадаваць на гэта сродкаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Мы прынялі рашэнне, што праводзім парад сёлета. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія. Ён павінен быць сапраўдным парадам, уражлівым. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што мы нездарма ядзім ваенны хлеб", — заявіў Лукашэнка, заслухоўваючы 29 мая даклад аб правядзенні ваеннага парада да дзяржаўнага свята.

Паводле яго слоў, народ павінен бачыць, што такое беларуская армія, чым яна займаецца, што знаходзіцца на ўзбраенні. "І ўбачыць твар сваіх абаронцаў, салдат Узброеных сіл. Не толькі войска, але і памежнікаў, і МУС, і МНС", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На парадзе, адзначыў ён, неабходна прадэманстраваць сучасныя ўзоры цывільнай тэхнікі, якія вырабляюцца ў краіне. "Мяне турбуе, што нашы людзі (не ўсе, а значная частка) не ведаюць, чым жыве цывільная Беларусь, што мы ствараем нават у гэтыя складаныя, няпростыя часы. Бо ёсць што паказаць, і гэта надоўга застаецца ў памяці людзей", — лічыць Лукашэнка.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь афіцыйна адзначаюць 3 ліпеня.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН