Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/29/905145_589632/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:12
29.05.2017 14:06 Грамадства

Скаргу прыгаворанага да смяротнага пакарання Міхалені Вярхоўны суд разгледзіць 30 чэрвеня

Мінск, 29 мая. На 30 чэрвеня прызначаны разгляд у Вярхоўным судзе Беларусі апеляцыйнай скаргі жыхара Нароўлі Аляксея Міхалені, прыгаворанага да смяротнага пакарання. Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, скаргу будзе разглядаць калегія па крымінальных справах ВC.

Да найвышэйшай меры пакарання 32-гадовы Міхаленя быў прыгавораны 17 сакавіка. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у забойстве двух чалавек з асаблівай жорсткасцю. Гаворка ідзе пра пажылых мужчыну і жанчыну (брата і сястру), целы якіх былі знойдзеныя 5 сакавіка 2016 года ў прыватным доме ў Нароўлі, — яны жылі разам. Суд таксама пастанавіў спагнаць з Міхалені на карысць сваякоў забітых кампенсацыю маральнай шкоды ў 50 тысяч рублёў.

Паводле звестак праваабаронцаў, у мінскім СІЗА № 1 зараз чакае выканання прысуду яшчэ адзін прыгавораны да пакарання смерцю — жыхар Мазыра Кірыл Казачак. Ён ад падавання апеляцыйнай скаргі адмовіўся.

З пачатку 2017 года ў Беларусі быў прыведзены ў выкананне адзін смяротны прысуд. Гамяльчаніна Сяргея Вострыкава, скаргу якога Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення, расстралялі ў другой палове красавіка, пра што таксама стала вядома ад праваабаронцаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН