29.05.2017 16:07 Грамадства
ГУУС Мінгарвыканкама: У дачыненні да мінчаніна распачатая крымінальная справа за нанясенне траўмы супрацоўніку міліцыі ў метро
Мінск, 29 мая. ГУУС Мінгарвыканкама афіцыйна пракаментавала інцыдэнт, які здарыўся ў сталічным метро ўначы 27 мая, калі, мяркуючы па інфармацыі з інтэрнэту, чацвёра супрацоўнікаў міліцыі з выкарыстаннем сілавых прыёмаў жорстка затрымлівалі маладога чалавека.
Паводле інфармацыі ГУУС, 27 мая ў 1.16 супрацоўніку УУС па ахове Мінскага метрапалітэна паступіла інфармацыя пра хуліганскія паводзіны маладога чалавека на станцыі метро "Кастрычніцкая". "Па ўсіх прыкметах той быў у стане алкагольнага ап'янення: неадэкватныя паводзіны, хісткая паходка, у навакольным становішчы арыентаваўся слаба. Міліцыянер спыніў маладога чалавека, назваўся і папрасіў пакінуць метрапалітэн, бо праезд у метро ў стане алкагольнага ап'янення забаронены", — гаворыцца ў паведамленні ГУУС.
Там адзначылі, што супрацоўнік міліцыі і хлопец падняліся ў вестыбюль, аднак пакінуць станцыю падазроны катэгарычна адмовіўся, нягледзячы на неаднаразовыя законныя патрабаванні міліцыянера. "Пры спробе адвесці парушальніка ў пакой міліцыі для разбору той аказаў актыўнае фізічнае супраціўленне, прычыніўшы міліцыянеру цялесныя пашкоджанні (закрыты пералом касцей носа). Пры дапамозе супрацоўнікаў службы бяспекі метро і бліжэйшага міліцэйскага нараду правапарушальнік быў затрыманы і дастаўлены ў пакой міліцыі, а затым у аддзяленне таксікалогіі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Першапачаткова яму быў пастаўлены дыягназ "Алкагольнае ап'яненне, наркатычнае атручэнне", затым удакладняльны — "Алкагольнае атручэнне", паведамляе ГУУС.
У дачыненні да затрыманага Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па арт. 364 КК (насілле альбо пагроза ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Затрыманы — ураджэнец Мінска 1998 года нараджэння, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці: за дробнае хуліганства, распіванне спіртных напояў/знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, дробны крадзеж, парушэнне абавязкаў па воінскім уліку. У лютым гэтага года суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў яго да 240 гадзін грамадскіх прац за крадзеж (па ч. 1 арт. 205 КК). Малады чалавек знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Кастрычніцкага РУУС сталіцы.