Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/29/905169_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:45
29.05.2017 16:04 Палітыка, Эканоміка

Макей і пасланнік прэзідэнта Джыбуці заявілі пра гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці і гандлі

Мінск, 29 мая. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 29 мая сустрэўся ў Мінску з саветнікам прэзідэнта Рэспублікі Джыбуці Абдурахманам Алі Абдылахі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы актывізацыі палітычных кантактаў і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Джыбуці.

"Пацверджана ўзаемная гатоўнасць нарошчваць двухбаковы гандаль, прапрацоўваць сумесныя праекты ў галіне прамысловасці, інфраструктуры і іншых сферах", — удакладнілі ў прэс-службе.

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з гэтай усходнеафрыканскіх дзяржавай у 2013 годзе. Рэспубліка Джыбуці стала 184-й краінай, з якой у Беларусі ўсталяваліся дыпадносіны. Звесткі пра двухбаковы гандаль з Джыбуці Белстат не распаўсюджвае.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН