Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/30/905254_258963/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:39
30.05.2017 09:05 Грамадства

У Мінску абмежаваны продаж алкаголю

Мінск, 30 мая. Продаж алкаголю абмежаваны ў сталіцы 30 мая рашэннем Мінгарвыканкама.

Сёння ва ўстановах адукацыі Беларусі з нагоды завяршэння навучальнага года праводзяцца апошнія званкі.

З 8.00 30 мая да 8.00 31 мая на тэрыторыі Мінска абмежаваны продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш), за выключэннем раздробнага гандлю у аб'ектах грамадскага харчавання на разліў, гаворыцца ў рашэнні, якое было прынятае 17 мая.

Акрамя таго, раздробны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не большай за 7% на тэрыторыі Мінска не ажыццяўляецца ў гандлёвых аб'ектах з 8.00 30 мая да 8.00 31 мая.

Аналагічныя абмежаванні будуць дзейнічаць таксама 10 чэрвеня — у гэты дзень у Мінску адбудуцца выпускныя вечары.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН