Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/30/905260_456987/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:36
30.05.2017 10:26 Спорт

Лукашэнка пераабраны прэзідэнтам НАК Беларусі

Мінск, 30 мая. Аляксандр Лукашэнка 30 мая падчас справаздачна-выбарнага Алімпійскага сходу пераабраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Афіцыйны беларускі лідар абіраўся прэзідэнтам НАК у 1997, 2001, 2004, 2010 і 2012 гадах.

На сходзе таксама плануюць выбраць першага віцэ-прэзідэнта і віцэ-прэзідэнтаў НАК, членаў выканкама арганізацыі.

Удзельнікі мерапрыемства, паведамляе прэс-служба НАК, абмяркуюць пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у статут Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, разгледзяць справаздачу рэвізійнай камісіі аб яго дзейнасці за 2013—2016 гады, а таксама іншыя арганізацыйныя пытанні.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхенчхане і XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Плануецца абмеркаваць праблемныя пытанні і перспектывы спартыўнай галіны Беларусі.

На сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай 22 мая Аляксандр Лукашэнка даручыў ёй да справаздачна-выбарнага Алімпійскага сходу завяршыць "працэс перафарматавання ў сферы спорту" і падрыхтаваць "глыбокі і ўсебаковы аналіз працэсаў, якія адбываюцца ў спартыўнай галіне".

"Я гэтае пытанне вам даручаю для кантролю, таму што гэта галоўнае ідэалагічнае пытанне. Мы ніколі гэтага не хавалі, — заявіў Лукашэнка. — Найгалоўнейшая ідэалогія — гэта спорт. Спаборніцтвы спартыўныя глядзяць мільёны. Гэта — уздзеянне на людзей. І калі дрэнна гуляе каманда, такі і настрой у людзей, добра — гэта натхняе".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН