Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/30/905279_258963/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2018 16:30
30.05.2017 13:19 Грамадства

Згодна са звесткамі аднаго з найбуйнейшых расійскіх тураператараў, Беларусь стала самым танным кірункам для расіян гэтым летам

Мінск, 30 мая. Беларусь стала самым танным кірункам для расіян гэтым летнім сезонам, паведамляе расійскі тураператар BSI Group — найбуйнейшы турыстычны холдынг і шматпрофільны тураператар, які працуе на рынку з 1990 года.

Наведаць Мінск расійскі турыст можа за 327 долараў на чалавека, адзначае прэс-служба тураператара. У кошт уключаныя авіяпералёт па маршруце Масква — Мінск — Масква, размяшчэнне ў гатэлі тур-класа на тры дні са сняданкам, а таксама транспартнае і экскурсійнае абслугоўванне па праграме з прафесійным гідам. Пры гэтым адзначаецца, што на гэтае лета цэны на туры ў расійскіх рублях сталі ніжэйшымі за леташнія на 10-20%.

Пасля Беларусі ў спісе найбольш танных экскурсійных напрамкаў для расіян апынуліся Арменія і Грузія: кошт аналагічнага тура ў Арменію пачынаецца ад 403 долараў, у Грузію — ад 415.

Паводле звестак Белстата, у 2016 годзе Беларусь наведалі 171 тысяча турыстаў і экскурсантаў з Расіі. Годам раней іх было на 70 тысяч больш.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН