Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/30/905340_905341/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:23
30.05.2017 15:33 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Лебедзеў: Працэс адаптацыі СНД да новых рэалій працягваецца досыць эфектыўна

Мінск, 30 мая. Працэс адаптацыі СНД да новых рэалій працягваецца досыць эфектыўна, заявіў 30 мая ў Мінску журналістам старшыня Выканаўчага камітэта Садружнасці Сяргей Лебедзеў. Ён удзельнічае ў пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў СНД.

Паводле слоў Лебедзева, тэма адаптацыі абмяркоўвалася на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці 26 мая ў Казані.

Гэты працэс, адзначыў выканаўчы сакратар, у прыватнасці заключаецца ў перадачы паўнамоцтваў ад вышэйшых органаў СНД больш ніжэйшым у пытаннях, якія носяць не першараднае значэнне.

"Пэўным пацвярджэннем таго, што такая адаптацыя адбываецца, я б назваў колькасць пытанняў, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў у Казані. Іх было ўсяго 12. Падпісана 14 дакументаў. Раней колькасць пытанняў перавышала 30", — сказаў Лебедзеў.

Частка пытанняў, паводле яго слоў, ужо цяпер пераносіцца на пасяджэння Эканамічнага савета СНД, Савета міністраў замежных спраў. "І гэтая тэндэнцыя будзе прадоўжана", — заявіў выканаўчы сакратар СНД.

Паводле слоў Лебедзева, цяпер на парадку дня знаходзіцца таксама пытанне аб павышэнні эфектыўнасці працы галіновых саветаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН