Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/30/905425_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 10:37
30.05.2017 21:32 Эканоміка, Фінансы

У Мінску пад эгідай Нацбанка пройдзе канферэнцыя кіраўнікоў наглядных органаў краін — удзельніц Групы BSCEE

Мінск, 30 мая. У Мінску з 31 мая па 2 чэрвеня пройдзе XXX штогадовая канферэнцыя Групы банкаўскіх наглядальнікаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Banking Supervisiors from Central and Eastern European Countries, BCSEE), у якой Нацыянальны банк Беларусі старшынюе ў 2017 годзе.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка, чакаецца, што ў працы форуму возьмуць удзел каля 50 прадстаўнікоў наглядных органаў з 23 еўрапейскіх краін. Міжнародная супольнасць банкаўскіх наглядальнікаў разгледзіць актуальныя пытанні ўкаранення новых падыходаў Базельскага камітэта да разліку велічынь крэдытнага і аперацыйнага рызыкаў у складзе стандарту Базель III, працэдуру ацэнкі якасці актываў банкаў, рызыкі новых фінансавых тэхналогій і іх уплыў на банкаўскі сектар, а таксама вопыт краін — удзельніц групы па гэтай тэматыцы.

Група банкаўскіх наглядальнікаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы створаная ў 1991 годзе. Нацыянальны банк Беларусі ўвайшоў у яе склад у 1996 годзе.

Асноўнымі задачамі Групы BCSEE з'яўляюцца падтрыманне цеснага супрацоўніцтва паміж нагляднымі органамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, садзейнічанне ва ўкараненні міжнародных стандартаў банкаўскага нагляду, забеспячэнне магчымасці абмену вопытам у галіне метадалогіі і практыкі банкаўскага нагляду і іншай актуальнай інфармацыяй, аказанне дапамогі ў правядзенні даследаванняў, выкананні адукацыйных праграм.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН