Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/30/eu_eu_905298_905299/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2018 08:19
30.05.2017 14:24 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Чарговае пасяджэнне беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе ў чэрвені ў Мінску

Мінск, 30 мая. Чарговае пасяджэнне беларуска-славенскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пройдзе ў чэрвені ў Мінску. Пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння абмяркоўваліся 30 мая на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з паслом Славеніі Прымажам Шэлігам, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Бакі таксама абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-славенскіх адносін, рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў.

Шэліга запрасіў кіраўніка МЗС Беларусі зрабіць візіт у Славенію.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН