Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/31/905434_589647/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 11:58
31.05.2017 09:58 Эканоміка

ЕЭК рыхтуе да запуску сістэму міждзяржаўнага электроннага дакументаабароту

Мінск, 31 мая. Еўразійская эканамічная камісія вядзе падрыхтоўку да запуску сістэмы міждзяржаўнага электроннага дакументаабароту, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ЕЭК.

Пытанні, звязаныя са стварэннем сістэмы, былі абмеркаваныя 30 мая на пасяджэнні калегіі ЕЭК. У прыватнасці зацверджаная мадэль пагроз бяспецы інфармацыі, якая дазваляе выявіць ключавыя рызыкі для адзінай інфармацыйнай сістэмы Еўразійскага эканамічнага саюза і стварыць цэнтр сведчання ЕЭК.

"Прынятае рашэнне — яшчэ адзін крок да завяршэння падрыхтоўкі запуску ў доследную эксплуатацыю пілотнага праекта па забеспячэнні міждзяржаўнага электроннага дакументаабароту ўпаўнаважаных органаў дзяржаў — членаў саюза і камісіі з выкарыстаннем сэрвісаў даверанага трэцяга боку, якія забяспечваюць механізм узаемнага прызнання электроннага лічбавага подпісу", — адзначаецца ў паведамленні.

Першыя тэставыя выпрабаванні сістэмы міждзяржаўнага электроннага дакументаабароту праведзеныя і ўжо далі станоўчыя вынікі, падкрэсліваюць у ЕЭК.

"Рэалізацыя пілоту ў дакументаабароце G2G (Government to Government) з'яўляецца важным этапам у арганізацыі юрыдычна значнага трансмежавага дакументаабароту, — адзначыла член калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Карынэ Мінасян. — На наступным этапе плануецца рэалізаваць працэдуры электроннага ўзаемадзеяння бізнесу з дзяржаўнымі органамі".

Еўразійская эканамічная камісія, пастаянна дзейны наднацыянальны орган рэгулявання Еўразійскага эканамічнага саюза, пачала працу 2 лютага 2012 года. У ЕЭК ўваходзяць прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання ў краінах ЕАЭС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН