Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/31/905528_12345/
Дата раздрукоўкі: 06.06.2020 20:55
31.05.2017 14:41 Эканоміка, Фінансы

На біржы долар і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў

Мінск, 31 мая. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 мая беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0114 рубля (0,55%) да 2,0881 рубля.

Курс долара вырас на 0,0031 рубля (0,17%) і склаў 1,8673 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0052 рубля (0,16%) і склаў 3,2936 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафта таннее, што выклікана павелічэннем нафтаздабычы ў Лівіі на бягучым тыдні. Да поўдня кошт жнівеньскага ф'ючарса маркі Brent складаў 51,30 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 17,08 капейкі, склаўшы 56,6876 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239