Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/31/905598_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:51
31.05.2017 17:42 Эканоміка, Фінансы

У студзені—красавіку рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам 1,25 млрд рублёў, або 4,1% да ВУП

Мінск, 31 мая. У студзені—красавіку рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам 1,25 млрд рублёў, або 4,1% да ВУП, сведчаць даныя Міністэрства фінансаў.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 6,2 млрд рублёў, або 34% удакладненага гадавога плана.

За студзень—красавік паступленне ПДК склала 3,2 млрд рублёў, або 34,1% (тут і далей — удакладненага гадавога плана). Падатку на прыбытак паступіла 0,95 млрд рублёў, або 33,9%; акцызаў — 0,7 млрд рублёў, або 31,5%. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 1,2 млрд рублёў, або 37,4%. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 3,7 млрд рублёў, або 28,9%, Фонд універсальнага абслугоўвання — 17,9 млн рублёў, або 45,5%, Фонд грамадзянскай авіяцыі — 11,9 млн рублёў, або 76,8% , Фонд дэпартамента выканання пакаранняў — 0,3 млн рублёў, ці 25%.

На 1 мая запазычанасць па падатках і зборах склала 201 млн рублёў.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 4,95 млрд рублёў, або 29,5%.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 2,2 млрд рублёў (30,5%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 1,3 млрд рублёў (29,6%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — 3,9 млрд рублёў (29%). Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 4,1 млрд рублёў (31,9%), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання — за 1 млн рублёў (2,5%), Фонду грамадзянскай авіяцыі — 3,6 млн рублёў (23,2%), Фонду дэпартамента выканання пакаранняў — 0,002 млн рублёў (0,2%).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання (рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, ФСАН, пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання Мінсувязі, пазабюджэтны фонд грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтны фонд дэпартамента выканання пакаранняў) за студзень—красавік 2017 года склаўся ў суме 1,9 млрд рублёў, або 6,2% да ВУП.

Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання склаліся ў суме 13,9 млрд рублёў, або 32,4% удакладненага гадавога плана.

Расходы бюджэту сектара дзяржкіравання склалі 12 млрд рублёў, або 29,2% удакладненага гадавога плана.

Нагадаем, у 2016 годзе рэспубліканскі бюджэт Беларусі быў выкананы з прафіцытам 0,98 млрд рублёў, або 1% да ВУП.

Рэспубліканскі бюджэт на 2017 год таксама запланаваны прафіцытным: выдаткі прагназуюцца ў суме крыху большай за 16,7 млрд, а прыбыткі — 18,2 рублёў. Прафіцыт павінен скласці прыкладна 1,5 млрд рублёў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН