Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/01/905655_456987/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:35
01.06.2017 09:10 Грамадства

Ратавальнікі патушылі ўзгаранне на камбінаце хлебапрадуктаў у Віцебску

Мінск, 1 чэрвеня. Ратавальнікі патушылі ўзгаранне ў адным з цэхаў камбіната хлебапрадуктаў ў Віцебску.

Паведамленне пра пажар паступіла ратавальнікам 31 мая ў 1.35. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, назіралася моцнае задымленне камбікормавага цэха. Унутры тэхналагічнай ўстаноўкі гарэла транспарцёрная стужка на плошчы два квадратныя метры. У момант здарэння прадпрыемства працавала, у цэху знаходзіліся шэсць работнікаў. Яны пакінулі будынак самастойна да прыбыцця ратавальнікаў. Ніхто не пацярпеў.

Узгаранне лакалізаванае і ліквідаванае работнікамі МНС. Агнём пашкоджаная адна з дзевяці транспарцёрных стужак цэха. Праца прадпрыемства не парушаная.

Прычына пажару высвятляецца. Згодна з папярэднімі звесткамі, пасля таго як стужка наматалася на барабан, заклінавала рухавік, ад іскраў узнік пажар.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН