Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/01/905664_558962/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:19
01.06.2017 10:32 Эканоміка

Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм`ерам Васілём Мацюшэўскім удзельнічае ў Пецярбургскім эканамічным форуме

Мінск, 1 чэрвеня. Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм`ерам Васілём Мацюшэўскім удзельнічае ў Пецярбургскім эканамічным форуме, паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі.

У складзе дэлегацыі — чыноўнікі і прадстаўнікі бізнесу.

Форум пройдзе 1—3 чэрвеня пад дэвізам "У пошуках новага балансу ў глабальнай эканоміцы".

Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум — штогадовае дзелавое мерапрыемства ў эканамічнай сферы, якое праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 1997 года і з 2005 года — пры ўдзеле прэзідэнта Расіі. Кожны год колькасць удзельнікаў перавышае 4 тыс. чалавек, якія прыязджаюць больш як з 60 краін. Асноўная аўдыторыя форуму — кіраўнікі найбуйнейшых расійскіх і замежных кампаній, кіраўнікі дзяржаў і палітычныя лідары, старшыні ўрадаў, віцэ-прэм`еры, міністры, губернатары. Ключавая місія форуму — быць практычным інструментам для бізнесу, які дазваляе пераадольваць бар`еры, што раздзяляюць Расію і іншыя краіны, як геаграфічныя, так і інфармацыйныя.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН