Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/01/905671_456321/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 03:18
01.06.2017 11:24 Эканоміка

У пункце пропуску "Казловічы" пачаўся эксперымент па ажыццяўленні супрацоўнікамі мытні асобных функцый пагранічнай службы

Мінск, 1 чэрвеня. У грузавым аўтадарожным пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскім участку мяжы 1 чэрвеня пачаўся эксперымент па ажыццяўленні супрацоўнікамі мытных органаў асобных функцый органаў пагранічнай службы. Эксперымент будзе доўжыцца да 1 верасня 2017 года. Адпаведны ўказ 23 мая падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Эксперымент праводзіцца ў межах аптымізацыі задач мытных і пагранічных органаў, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

На супрацоўнікаў мытні дадаткова да іх уласных функцый ускладзеныя абавязкі па праверцы дакументаў у грамадзян пры перасячэнні мяжы, кантролі выканання правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі, іх транзіту цераз беларускую тэрыторыю, санітарна-каранцінным кантролі, а таксама па праверцы наяўнасці ў вадзіцеляў аўтатранспарту дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці.

Як чакаецца, гэта дазволіць аптымізаваць кантрольныя працэдуры ў асобных пунктах пропуску, дзе ажыццяўляецца рух выключна грузавога аўтатранспарту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239