Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/01/905690_589632/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:35
01.06.2017 12:53 Палітыка, Грамадства

Праваабаронца Павел Левінаў адбывае 15-сутачны арышт за ўдзел у сакавіцкіх акцыях

Мінск, 1 чэрвеня. Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) па Віцебскай вобласці Павел Левінаў адбывае 15-сутачны арышт за ўдзел у сакавіцкіх акцыях пратэсту.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Левінаў быў затрыманы міліцыяй 30 мая і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання УУС Віцебскай вобласці. Левінаў паспеў паведаміць у сацсетках, што падчас арышту мае намер праводзіць маніторынг умоў утрымання ў ІЧУ ад імя БХК.

Пастанову аб арышце Левінава на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска вынес 17 красавіка завочна — Левінаў у гэты час знаходзіўся ў бальніцы за межамі Беларусі. Пазней ён зрабіў спробу абскардзіць рашэнне райсуда ў Віцебскім абласным судзе, але беспаспяхова.

5 мая Левінава затрымалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту, калі ён быў у Сенненскім раёне ў свайго брата. Яго даставілі ў найбліжэйшы гарадскі пасёлак Багушэўск для складання пратакола. Затым перавезлі ў віцебскі ІЧУ, але дзяжурны ізалятара адмовіўся яго прыняць па стане здароўя пасля таго, як Левінаў паказаў яму свае медыцынскія дакументы, якія заўжды носіць з сабой. Медыкі хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік дзяжурнага, памералі у Левінава ціск, зрабілі кардыяграму і забралі яго ў бальніцу. На 11 мая ў праваабаронцы была прызначаная планавая хірургічная аперацыя.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН