Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/01/905712_905713/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 07:03
01.06.2017 13:33 Эканоміка, Фінансы

На першых таргах лета беларускі рубель здаў да еўра і расійскага рубля

Мінск, 1 чэрвеня. 1 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0043 рубля (0,21%) да 2,0924 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0038 рубля (0,2%) і склаў 1,8635 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0024 рубля (0,07%) і склаў 3,296 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Рубель быў стабільны з тэндэнцыяй да ўмацавання на адкрыцці біржавой сесіі чацвярга на фоне росту пасля ўчарашняга зніжэння цэн на нафту. Нафта таргуецца ў раёне адзнакі 50,80 долара ЗША за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 15,03 капейкі, склаўшы 56,5373 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН