Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/06/02/905880_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.10.2020 00:48
02.06.2017 09:54 Эканоміка

Беларусь зноў знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Мінск, 2 чэрвеня. Беларусь 1 чэрвеня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 30 мая 2017 года № 397.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная з 84 да 80 долараў за тону. Пошліна на прамагонны бензін зніжаная з 46,2 да 44 долараў за тону, на таварныя бензіны — з 25,2 да 24 долараў.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты склала 24 долары за тону (раней была 25,2). Такая ж пошліна ўстаноўленая на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя маслы.

Стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, зніжаюцца трэці месяц запар.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239